Беларусь і Расія дамовіліся па ўвозе асабістых аўтамабіляў

14.10.2010 17:09
Архив Редакция

Мытныя органы Беларусі і Расіі ўзгаднілі механізмы пацверджання ўвозу фізічнымі асобамі аўтамабіляў на тэрыторыю Расіі. Пра гэта 14 кастрычніка паведаміў начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Уладзімір Арлоўскі.

Паколькі на пасяджэнні сумеснай калегіі мытных органаў прысутнічалі прадстаўнікі Казахстана, бакі абмеркавалі пытанні ўпарадкавання кантролю за часовым увозам аўтамабіляў фізічнымі асобамі на ўсёй тэрыторыі Мытнага саюза, перадае БелТА.

«Былі знойдзеныя механізмы пацверджання ў выпадку, калі аўтамабіль быў аформлены ў Беларусі і ўвезены ў Расію. Тут мы знайшлі рацыянальны механізм пацверджання такога ўвозу і інфармацыйнага ўзаемадзеяння па гэтай тэматыцы», — распавёў Уладзімір Арлоўскі.

Паводле яго слоў, у найбліжэйшы час мытныя органы Беларусі і Расіі плануюць дапрацаваць нарматыўную базу, а далей па ёй будуць весціся пашыраныя дыскусіі ўжо ў трохбаковым фармаце.

Как вам новость?