Беларусь, Расія і Казахстан хочуць стварыць агульны венчурны фонд

08.11.2010 16:16
Архив Редакция

Беларусь, Расія і Казахстан плануюць стварыць сумесны венчурны фонд, паведаміў дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду Анатоль Грышановіч. Спецыяліст дадаў, што Расія і Казахстан вядуць перамовы аб фармаванні сумеснага венчурнага фонду па нанатэхналогіях ўжо больш за год, і цяпер Беларусь выказала зацікаўленасць ва ўдзеле ў праекце.

Анатоль Грышановіч адзначыў, што тры краіны ўжо дамовіліся сумесна выконваць венчурныя праекты ў рамках ЕўрАзЭС. «Адпаведная дамоўленасць дасягнута на нядаўнім Міжнародным форуме па нанатэхналогіях, які праходзіў у Маскве. Цяпер мы распрацоўваем дамову, у якой будуць адлюстраваны канкрэтныя напрамкі і ўмовы ўзаемадзеяння», — адзначыў дырэктар фонду. Сваю гатоўнасць падтрымаць такое партнёрства выказаў Еўразійскі банк развіцця, перадае БелТА.

Першыя сумесныя венчурныя праекты ўжо паступаюць на разгляд экспертаў Беларусі і Расіі. Дэталі іх рэалізацыі беларускія спецыялісты абмяркуюць з прадстаўнікамі Цэнтру высокіх тэхналогій ЕўрАзЭС, якія прыбудуць у Мінск у лістападзе для ўдзелу ў Беларускім інавацыйным форуме.

Дырэктар фонду дадаў, што ў Беларусі завяршаецца падрыхтоўка механізмаў фінансавання венчурных праектаў. Сфармавана неабходная для іх адбору методыка, некаторыя прадпрыемствы і арганізацыі ўжо вылучаюць у фонд свае прапановы. Па словах Анатоля Грышановіч, у асноўным яны датычацца медыцыны і прыборабудавання.

Чакаецца, што стварэнне ў Беларусі сістэмы венчурнага фінансавання забяспечыць дадатковы стымул да выканання ў краіне рызыковых праектаў, звязаных з даследаваннямі, распрацоўкай і вытворчасцю найноўшых відаў высокатэхналагічнай прадукцыі. Цяпер шматлікія навукоўцы, ведаючы аб тым, што іх праекты рызыкоўныя і поспех не гарантаваны, адмаўляюцца ад увасаблення перспектыўных навуковых ідэй. У той жа час міжнародны досвед паказвае, што калі з дзесяці такіх праектаў адзін будзе паспяховым, то ён можа пакрыць страты ўсіх астатніх, дадаў спецыяліст.

Как вам новость?
Головоломки