Беларусь і Расія падпісалі саюзную дамову аб транспартным кантролі

05.10.2010 15:37
Архив Редакция

Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб ажыццяўленні транспартнага аўтамабільнага кантролю на знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы. Як заявіў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Іван Шчэрба, дадзенае пагадненне дае імпульс для развіцця транспартных сістэм Саюзнай дзяржавы.

Бакі падпісалі дакумент па выніках пасяджэння Каардынацыйнай камісіі па фармаванні і забеспячэнні функцыянавання аб’яднанай транспартнай сістэмы Саюзнай дзяржавы, якое адбылося сёння ў Мінску, перадае БелТА.

Іван Шчэрба адзначыў, што пагадненне ўступіць у сілу пасля правядзення ўнутрырэспубліканскіх працэдур. Міністр транспарту і камунікацый Беларусі паведаміў, што пасля ўступлення пагаднення ў сілу, мяжы як такой з Расіяй ужо не будзе. «Усе транспартныя сродкі, якія ідуць на тэрыторыю Беларусі, Расіі, падпадуць пад адзіны кантроль на мытнай мяжы Саюзнай дзяржавы», — растлумачыў Іван Шчэрба.

На думку беларускага міністра, «гэта дазволіць захаваць і прымножыць станоўчыя дасягненні развіцця аб’яднанай транспартнай сістэмы». Іван Шчэрба адзначыў, што сёння праз Беларусь перамяшчаецца да мільёна аўтамабіляў, з якіх 400 тыс. — гэта транзіт расійскіх аўтамабіляў.

Як паведаміў міністр транспарту Расіі Ігар Лявіцін, акрамя падпісання пагаднення аб транспартным кантролі эксперты каардынацыйнай камісіі таксама распрацавалі праект плана па інтэграцыі транспартных структур Беларусі і Расіі на 2011-2012 гады.

Бакі таксама абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй з улікам стварэння Мытнага саюза. Акрамя таго, на перамовах абмяркоўвалася агульная пазіцыя ў рамках супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі. Таксама бакі разгледзелі пытанні супрацоўніцтва па ўсіх відах транспарту і дарожным будаўніцтве.

Как вам новость?
Головоломки