Беларусь і Расія падрыхтавалі праект фармавання агульнай міграцыйнай прасторы

16.02.2011 11:00
Архив Редакция

Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя падрыхтавалі праект праграмы па фармаванню агульнай міграцыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы дзвюх краін. Пра гэта паведаміў начальнік дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун.

Праект прадугледжвае рэалізацыю ў 2012-2015 гадах комплексу арганізацыйных і практычных мер па фармаванні агульнай міграцыйнай прасторы, забеспячэнні свабоды перамяшчэння грамадзян як Беларусі і Расіі, так і іншых дзяржаў, па тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, перадае БелаПАН.

«Неабходна таксама забяспечыць агульнасць інфармацыйных сістэм, узаемадзеянне ўсіх кампетэнтных органаў пры кантролі за рэжымам знаходжання як уласных грамадзян, так і грамадзян трэціх краін на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы», — сказаў прадстаўнік МУС.

Как вам новость?
Головоломки