Беларусь і Расія перагледзелі ўмовы паставак нафты

31.03.2011 10:59
Архив Редакция

Беларускія і расійскія кампаніі ўзгаднілі ўмовы размеркавання даходаў ад продажу нафтапрадуктаў, атрыманых у выніку перапрацоўкі расейскай нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь без спагнання пошлін. Намеснік міністра энергетыкі Расіі Сяргей Кудрашоў 30 Сакавіка паведаміў, што аб падзеле маржы бакам атрымалася дамовіцца на карпаратыўным узроўні. 

Сяргей Кудрашоў растлумачыў, што беларускі дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» звярнуўся да расейскага боку з просьбай знізіць памер прэміі, якую атрымліваюць расейскія нафтавыя кампаніі пры пастаўках нафты ў Беларусь. Беларускі бок лічыць такі крок заканамерным у сувязі з ростам цаны на нафту вышэй за 100 даляраў за барэль, як гэта было прадугледжана раней дасягнутымі дамоўленасцямі, перадае РИА «Новости». 
Як раней перадаваў Тэлеграф, пагадненне канцэрна «Белнафтахім» з расійскімі кампаніямі прадугледжвае магчымасць паніжэння формулы разліку прэміі ў кошце нафты, калі сярэднемесячныя сусветныя каціроўкі на нафту маркі Urals вышэй за 100 даляраў за барэль. 

Как вам новость?
Головоломки