Беларусь і Расія плануюць у чэрвені дамовіцца аб продажы "Белтрансгаза"

09.06.2011 15:21
Архив Редакция

Расійская кампанія "Газпром" плануецца ў чэрвені скончыць перамовы з беларускімі ўладамі аб продажы астатніх 50% акцый ААТ "Белтрансгаз". Пра гэта 9 чэрвеня паведаміў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Ён падкрэсліў, што ацэнку кошту сумеснага прадпрыемства, праведзеную раней галандскімі экспертамі, расійскі бок "не падвяргае сумневу".

Аляксандр Сурыкаў запэўніў, што пасля атрымання поўнага кантролю над «Белтрансгазам» расійскі бок мае намер «забяспечыць нармальнае існаванне кампаніі», перадае БелаПАН.

Пры гэтым расійскі амбасадар у чарговы раз адзначыў, што Расія не звязвае пытанне куплі акцый «Белтрансгаза» з пераходам на роўнадаходныя кошты Беларусі і Расіі. Паводле слоў Аляксандра Сурыкава, гэта дзве розныя справы.

Як паведамляў Тэлеграф, расійская кампанія «Газпром», якая раней за 2,5 млрд даляраў набыла 50% акцый ААТ «Белтрансгаз», у цяперашні час вядзе перамовы аб куплі астатняй часткі акцый беларускага прадпрыемства.

Беларусь у якасці адной з абавязковых умоваў продажу акцый «Белтрансгаза» расійскай кампаніі «Газпром» ставіць пастаўкі расійскага газу ў Беларусь па ўнутрырасійскіх коштах. Аб гэтым 7 чэрвеня паведаміў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Тым не менш, расійскі бок настойвае на тым, што гэтыя два пытанні паміж сабой не звязаныя.

Как вам новость?
Головоломки