Беларусь і Расія хочуць укласці мільярд даляраў у эканоміку Ганы

05.08.2010 15:29
Архив Редакция

Беларусь і Расія заявілі аб сваёй зацікаўленасці інвеставаць мільярд даляраў у эканоміку Ганы, у прыватнасці, у нафтавую і газавую галіны гэтай афрыканскай краіны. Дэлегацыя беларускіх і расійскіх бізнэсоўцаў прыбыла ў Аккру па запрашэнні віцэ-прэзідэнта Ганы Джона Драмані махама, каб вызначыць вобласці для супрацоўніцтва і інвестыцый.

Падчас сустрэчы былі таксама закрануты пытанні вытворчасці угнаенняў, бяспекі дзяржаваў, вытворчасці і зборкі трактароў і іншай тэхнікі, паведамляе інфармагенцтва PANA.

Па словах кіраўніка беларуска-расійскай дэлегацыі Анатоля Ткачука, Беларусь і Расія хочуць унесці свой уклад у паспяховае развіццё Ганы. «Мы павінны быць гатовыя інвеставаць у сферу гандлю, прамысловасці і сельскай гаспадаркі», — сказаў кіраўнік дэлегацыі.

«Тыя праекты, якія будуць запушчаны ў рамках розных інвестыцыйных дамоўленасцяў сумесна з урадам Ганы, меркавана створаць працоўныя месцы для больш чым аднаго мільёна чалавек», — адзначыў Анатоль Ткачук.

Акрамя таго, дэлегацыя заявіла, што ў найбліжэйшай будучыні Беларусь мае намер адкрыць у Гане сваю амбасаду.

У сваю чаргу, Джон Драмані Махам заклікаў да больш цеснага супрацоўніцтва паміж бізнэс-супольнасцямі Ганы і Расіі. «Гана адстае ў тым, што тычыцца развіцця інфраструктуры, і будзе цудоўна, калі расійскі бізнэс акажа дапамогу сваім ганскім калегам у галіне развіцця портаў, чыгунак, аэрапортаў, у сферах сельскай гаспадаркі і адукацыі», — сказаў віцэ-прэзідэнт Ганы, звяртаючыся да прадстаўнікоў беларуска-расійскай дэлегацыі.

Пры гэтым Джон Драмані Махам дадаў, што акрамя супрацоўніцтва на ўрадавым узроўні, варта таксама развіваць узаемадзеянне ў прыватным сектары, што дазволіць стварыць больш працоўных месцаў для моладзі і паспрыяе нацыянальнаму развіццю.

Как вам новость?