Беларусь і Расія зарэгістравалі СП для гандлю электраэнергіяй

22.06.2011 14:37
Архив Редакция

Расійская кампанія ААТ "Интер РАО" набыла 50% акцый зарэгістраванага ў Беларусі ТАА "Энергаканэкт. У "Интер РАО" паведамілі, што кампанія стваралася як сумеснае прадпрыемства расійскага холдынгу і беларускага "Белэнерга", якое мае астатнія 50% долі кампаніі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, «Интер РАО» адтэрмінавала да панядзелка, 27 чэрвеня, спыненне паставак электраэнергіі ў Беларусь. Пра гэта 21 чэрвеня паведаміў афіцыйны прадстаўнік кампаніі. «Толькі што прайшлі перамовы, кансультацыі з нашымі беларускімі партнёрамі, прынята рашэнне да панядзелка адтэрмінаваць адключэнне паставак электраэнергіі ў Беларусь», — сказаў ён.

Па матэрыялах РБК

Как вам новость?