Беларусь ратыфікавала пагадненне з Паўночным інвестыцыйным банкам

19.01.2011 11:44
Архив Редакция

Беларускія ўлады і Інвестыцыйны банк краін Паўночнай Еўропы (ІБПЕ) 31 снежня ратыфікавалі законам № 229-З рамачнае пагадненне. Аб гэтым міністэрства эканомікі Беларусі паведаміла 18 студзеня. Пагадненне вызначае асноўныя прынцыпы супрацоўніцтва, замацоўвае статус банка, яго супрацоўнікаў і маёмасці.

Вызначаны парадак і шляхі прыцягнення сродкаў банка, пытанні, якія датычацца падаткаабкладання банкаўскіх аперацый і абароны інвестыцый, а таксама парадак вырашэння магчымых спрэчак у сувязі з ужываннем дакумента, паведамляе БелаПАН.

Дакумент падпісалі ў Мінску 1 чэрвеня 2010 года, каб стварыць прававую аснову з мэтай супрацоўніцтва паміж дзяржавай і банкам на доўгі тэрмін, выкарыстоўваючы яго фінансы для ўвасаблення інвестыцыйных праектаў, цікавых Беларусі.

У ведамстве лічаць, што дадзеная ратыфікацыя «адкрывае новыя магчымасці для Беларусі па атрыманні фінансавання ў форме прадстаўлення крэдытаў і банкаўскіх гарантый з боку ІБПЕ, а таксама сумеснага фінансавання інвестыцыйных праектаў, у асноўным экалагічнай накіраванасці, з іншымі міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі», адзначае прэс-служба мінэканомікі.

Как вам новость?