Беларусь разграміла Італію і выйшла ў фінальную частку ЧЕ-2011 па футболе

13.10.2010 10:17
Архив Редакция

Моладзевая зборная Беларусі па футболе заваявала права выступіць у фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы-2011, які пройдзе ў Даніі. 12 кастрычніка ў матчы ў адказ плэй-оф адборачнага раўнду беларускія футбалісты ў Барысаве абыгралі каманду Італіі з лікам 3:0. Такім чынам, беларуская «маладзёжка» трэці раз у гісторыі і другі раз запар выйшла ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы.

Лік ужо на чацвертай хвіліне гульні адкрыў форвард магілёўскага «Дняпра» Уладзімір Юрчанка, пакараўшы гасцей за грубыя памылкі ў абароне. Ужо на наступнай хвіліне ён жа выйшаў адзін на адзін з галкіперам італьянцаў Віта Манонэ і падвоіў вынік — 2:0. Затым італьянскія футбалісты змаглі перахапіць ініцыятыву, але да канца асноўнага часу матчу так і не змаглі трапіць у вароты Аляксандр Гутара.

Так як у першай гульні ў Рыеці 8 кастрычніка выйгралі італьянцы з тым жа лікам 2:0, суддзя прызначыў дадатковы час. На 6-й хвіліне авертайму Алег Вераціла, які выступае за мінскае «Дынама», забіў трэці мяч, які і вывеў беларускую каманду ў фінал кантынентальнага чэмпіянату.

Склад зборнай Беларусі: Гутар; Вераціла, Філіпенка, Паліцевич, Гардзяйчук, Сівакоў (Бага, 77), Драгун, Юрчанка, Няхайчык, Рэкіш (Варанкоў, 46), Скавыш (Мацвейчык, 110).

Чэмпіянат Еўропы пройдзе летам 2011 года ў Даніі, дзе восем каманд разыграюць таксама пуцёўкі на Алімпіяду-2012 у Лондане. Акрамя беларусаў, удзел у Чэмпіянаце Еўропы прымуць Данія як арганізатар фінальнага турніру, Англія, перайграўшы румынскім футбалістам (2:1, 0:0), Швейцарыя, якая ўзяла верх над шведамі (4:1, 1:1), Ісландыя, якая абыграла шатландцаў ( 2:1, 2:1), Чэхія, якая перамагла грэкаў (3:0, 2:0), Іспанія, што адолела харватаў (2:1, 3:0), Украіна, што пераўзышла галандцаў (3:1, 0:2).

Как вам новость?