Беларусь разлічвае актывізаваць перамовы па ўступленні ў СГА

22.12.2010 10:36
Архив Редакция

У сувязі з ратыфікацыяй пакета пагадненняў па фармаваннні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) Беларусь разлічвае на актывізацыю перамоўнага працэсу па ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА). Пра гэта 21 снежня заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, у цяперашні час перамоўны працэс аб уступленні Расіі і Казахстана ў СГА знаходзіцца ў заключнай стадыі. Улічваючы гэты факт, а таксама тое, што фармуецца АЭП краін-удзельніц Мытнага саюза (Беларусі, Казахстана і Расіі), беларускаму боку будзе лягчэй весці перамовы аб далучэнні да СГА, перадае БелТА.

Пры гэтым Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што ўступленне ў СГА не з’яўляецца самамэтай для Беларусі. «Для нашай краіны галоўнае — зрабіць гэта на прымальных, выгадных для Беларусі ўмовах», — заявіў віцэ-прэм’ер.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што кожная краіна выбірае для сябе індывідуальную тактыку па ўступленні ў СГА. Так, перамовы Расіі і СГА цягнуцца ўжо больш за 18 гадоў. Беларусь, па словах беларускага віцэ-прэм’ера, на працягу ўсяго перамоўнага працэсу адстойвае у першую чаргу нацыянальныя інтарэсы.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 21 снежня ратыфікавала ўвесь пакет дакументаў, якія фармуюць дамоўна-прававую базу Адзінай эканамічнай прасторы РБ, РФ і Казахстана. Па выніках пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што Беларусь ратыфікуе ўвесь пакет пагадненняў да 1 студзеня 2011 года. Савет рэспублікі плануе ўхваліць дадзеныя законапраекты 22 снежня.

Как вам новость?
Головоломки