Беларусь размясціла аблігацыі на расійскім рынку

24.12.2010 10:26
Архив Редакция

У Міністэрстве фінансаў Беларусі паведамілі, што 23 снежня 2010 года Беларусь размясціла аблігацыі на Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы. Кніга заявак прапаноў ад інвестараў на набыццё аблігацый намінальным коштам сем мільярдаў расійскіх рублёў была сфармавана яшчэ 21 снежня.

Агульны попыт на двухгадовыя аблігацыі склаў 8,15 млрд. расійскіх рублёў. «Попыт, дастатковы для размяшчэння дадзенага выпуску аблігацый у поўным аб’ёме, быў сфармаваны на ўзроўні стаўкі купоннага даходу 8,7% гадавых», — растлумачылі ў міністэрстве фінансаў.

У найбліжэйшы час аблігацыі павінны паступіць у другаснае абарачэнне на біржы. Гэты выпуск — гэта чарговы крок у планамерных дзеяннях па адкрыцці знешніх фінансавых рынкаў для беларускіх арганізацый», — падкрэслілі ў мінфіне.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Федэральная служба па фінансавых рынках Расіі 9 лістапада зарэгістравала два выпускі аблігацый Беларусі сукупным аб’ёмам 15 млрд. расійскіх рублёў, дапусціўшы паперы да публічнага размяшчэння і абарачэння ў Расіі. Сбербанк сумесна з «Альфа-банкам», Знешэканамбанкам і «Газпромбанк» з’яўляюцца арганізатарамі выпуску.

Как вам новость?
Головоломки