Беларусь размясціла еўрабонды яшчэ на 400 млн. даляраў

10.08.2010 11:32
Архив Редакция

Агульны аб'ём запазычанняў Беларусі пасродкам размяшчэння еўрааблігацый дасягнуў аднаго мільярда даляраў. Як паведаміў 10 жніўня міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец, "мы даразмясцілі ўчора 400 млн. даляраў" па стаўцы купона 8,75% гадавых.

«Прыбытковасць (даразмешчаных еўрабондаў — Тэлеграф) да пагашэння складае 8,25%. Пры гэтым сярэдняя стаўка па агульным мільярдзе стала 8,7%», — цытуе частку беларускага мінфіна ПРАЙМ-ТАСС.

Як раней перадаваў Тэлеграф, адсоткі па аблігацыях будуць выплочвацца кожныя паўгода — 3 лютага і 3 жніўня — па стаўцы 8,75% гадавых. Адпаведна, першы адсоткавы плацёж ажыццявяць 3 лютага 2011 года. Пагашэнню аблігацыі падлягаюць 3 жніўня 2015 года.

Аблігацыям прысвоены рэйтынгі аналагічныя суверэнным рэйтынгам Рэспублікі Беларусь — B1 )Moody’s) / B+ (S&P). Еўрааблігацыі прайшлі працэдуру лістынга на Люксембургскай фондавай біржы.

У якасці юрыдычных кансультантаў выпуску з боку Беларусі і банкаў-арганізатараў выступілі адпаведна White & Case і Allen & Overy.

У якасці сумесных арганізатараў па размяшчэнні еўрабондаў выступілі чатыры замежныя банкі: BNP Paribas, Deutsche Bank AG, The Royal Bank of Scotland plc і ААТ «Сбербанк России». ААТ «АСБ Беларусбанк» прыняў удзел у якасці суарганізатара выпуску.

Как вам новость?
Головоломки