Беларусь рыхтуе новы план уваходжання ў трыццатку краін з неайлепшымі ўмовамі для бізнэсу

13.07.2010 13:21
Архив Редакция

У Беларусі рыхтуецца новая рэдакцыя плану мерапрыемстваў па ўваходжанні ў трыццатку краінаў з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для вядзення бізнэсу. Пра гэта паведаміў 13 ліпеня на паседжанні ўрада Беларусі намеснік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў. Праект плану ўтрымлівае як кароткатэрміновыя, так і сярэднетэрміновыя меры, уключаючы нявыкананыя ў рамках папярэдняга плану.

«У цяперашні час працоўная група рыхтуе новую рэдакцыю плану мерапрыемстваў па забеспячэнні ў найбліжэйшыя гады рэйтынгу Беларусі ў справаздачы Сусветнага банка «Вядзенне бізнэсу» не ніжэйшага за 30-ю пазіцыю», — заявіў намеснік кіраўніка ўрада, перадае БелТА.

Андрэй Кабякоў таксама дадаў, што «сёння патрэбныя больш пераканаўчыя і дзейсныя меры па стымуляванні і ўсебаковай падтрымцы бізнэс-ініцыятываў, павышэнні інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі».

На думку Андрэя Кабякова, «уваходжанне Беларусі ў гэтую трыццатку з’яўляецца арыенцірам працы па стварэнні спрыяльных умоваў для ажыццяўлення інвестыцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці, а не фармальнай гонкай за дадатковымі баламі ў рэйтынгу».

Намеснік прэм’ер-міністра падкрэсліў, што ва ўсіх сферах прадпрымальніцкай дзейнасці неабходна пастаяннае правядзенне рэформаў, у тым ліку з улікам рэкамендацыяў Сусветнага банка і станоўчага вопыту іншых краінаў.