Беларусь рыхтуе правядзенне конкурсу інвестпраектаў

13.09.2010 14:02
Архив Редакция

У Беларусі да 30 верасня будуць прымацца заяўкі на конкурс інвестыцыйных праектаў. Пераможцы конкурсу атрымаюць дзяржаўную фінансавую падтрымку ў выглядзе пазыкі або прадстаўлення маёмасці на ўмовах лізінгу (фінансавай арэнды). Пра гэта паведамілі ў Беларускім фондзе фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.

Пераможцы конкурсу атрымаюць мэтавую пазыку ў беларускіх рублях пад працэнты, роўныя стаўцы рэфінансавання Нацбанка. Максімальная сума крэдыту — 1,5 тыс. базавых велічынь (525 млн. рублёў, або 175 тыс. даляраў), перадае БелаПАН.

Удзельнічаць у конкурсе могуць індывідуальныя прадпрымальнікі, мікраарганізацыі з сярэдняй колькасцю працаўнікоў да 15 чалавек, малыя арганізацыі, у штаце якіх лічыцца ад 16 да 100 супрацоўнікаў.

Как вам новость?
Головоломки