Беларусь рыхтуецца да барацьбы з ляснымі пажарамі

05.08.2010 09:00
Архив Редакция

Па заданні міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі ў Гомелі пачалі вытворчасць вогнеабароннага складу "Метафасіл", які ўжываецца для прадухілення і лакалізацыі лясных пажараў. Па стане на 1 жніўня Гомельскі хімічны завод ужо выпусціў 56 тон гэтага складу, з якіх 45 тон ўжо паступілі ў лясныя гаспадаркі.

Вогнеабаронны хімічны склад «Метафасіл» прызначаны для пракладкі прафілактычных доўгатрывалых загараджальных вогнегасільных палосаў, загараджальных палосаў непасрэдна перад мяжой пажару і апорных палосаў у лясных масівах, лакалізацыі і тушэння лясных пажараў, праінфармавалі на прадпрыемстве.

Мінлясгас: у Беларусі ўжо адбылося 409 лясных пажараў

Як распавялі ў міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі, да 4 жніўня на тэрыторыі рэспублікі ўжо зафіксавана 409 выпадкаў лясных і тарфяных пажараў, у выніку чаго пацярпела 260 гектараў лесу. Горш за ўсё сітуацыя з ляснымі пажарамі ідзе ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, дзе адбылося 150 і 88 узгаранняў лесу і тарфянікаў.

«Для працаўнікоў лясной гаспадаркі рэспублікі самай галоўнай задачай цяпер з’яўляецца прадухіленне лясных пажараў. Лясгасамі прынятыя дадатковыя меры па арганізацыі папярэджання ўзнікнення і распаўсюджвання лясных пажараў і іх ліквідацыі, узмоцнены кантроль за захаваннем правілаў пажарнай бяспекі ў лясах», — адзначылі з гэтай нагоды ў мінлясгасе.

Для прадухілення лясных і тарфяных пажараў і забеспячэння бяспекі насельніцтва такія захады ўжо забілі ў Віцебскай, Гарадзенскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. У Віцебскай вобласці наведванне лясоў абмежавана каля Віцебску, Полацку, Ліёзна, Суражу і Дрэтуні. У Гарадзенскай — каля Горадні і Скідалю. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях — амаль ва ўсіх раёнах. Адносна спакойнае становішча захоўваецца ў лясах Мінскай і Берасцейскай абласцей. Тут забароны на наведванне лясоў пакуль не ўводзіліся, распавялі ў лясным ведамстве.

У перыяд забароны перакрываюцца ўсе шлагбаўмы на дарогах, якія вядуць у лес, пры неабходнасці ўсталёўваюцца дадатковыя. Забараняецца выпальванне сухой травы, іржычаў, пасечаных рэшткаў у лясах, на палях і лугах. Сельгаспрадпрыемствам даручаецца ажыццявіць скос травы вакол населеных пунктаў, месцаў захоўвання кармоў, вытворчых тэрыторыяў.

Как вам новость?
Головоломки