Беларусь рыхтуецца ўзяць у Кітая крэдыт на 15 млрд. даляраў

18.06.2010 14:41
Архив Редакция

Беларусь рыхтуецца ўзяць у Кітая крэдыт у памеры 15 млрд. даляраў, магчымасць выдачы якога цяпер разглядае кітайская бок. Пра гэта 18 чэрвеня на сустрэчы з афіцыйнай дэлегацыяй Пекіна на чале з мэрам Го Цзыньлунам паведаміў кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі, сустаршыня беларускай часткі беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Зянон Ломаць.

«Па дамоўленасці на ўзроўні кіраўнікоў дзвюх краін сёння разглядаецца пытанне рэалізацыі больш як 15 млрд. даляраў крэдыту, які дасць Кітай, у тым ліку адзін мільярд даляраў — на льготных умовах», — сказаў Зянон Ломаць, перадае БелТА. Пры гэтым кіраўнік КДК удакладніў, што рашэнне аб пераліку інвестыцыйных праектаў пад гэтыя крэдыты «плануецца прыняць у найбліжэйшы час».

«На разглядзе ва ўрадзе Беларусі знаходзіцца больш за 100 інвестпраектаў і ў кітайскіх бізнэсоўцаў ёсць магчымасць паўдзельнічаць у іх», — сказаў Зянон Ломаць, паклікаўшы пры гэтым прадстаўнікоў кітайскага бізнэсу ўкладваць сродкі не толькі ў развіццё Мінску, але і рэгіёнаў.

«Думаю, абмяжоўвацца Мінскам не трэба, — адзначыў старшыня Камітэта дзяржкантролю. — Варта забяспечваць рэалізацыю крэдытаў, якія будуць вылучаныя, і ў рэгіёнах нашай рэспублікі».

Па словах Зянона Ломаця, у Беларусі ёсць добрыя перспектывы прасоўвання кітайскіх тавараў у Еўропу, у тым ліку праз будаўніцтва лагістычных цэнтраў. «У нас ёсць пасадачныя поласы для самалётаў, якія могуць прымаць грузавыя самалёты з Кітая для паставак і рэалізацыі іх у Еўропе», — сказаў кіраўнік КДК.

Ломаць: ў 2014 годзе ў гатэль «Пекін» заселяць найлепшыя хакейныя каманды

Акрамя таго, закранаючы ўжо канкрэтныя сумесныя праекты Мінску і Пекіну, старшыня КДК адзначыў, што забудова кітайскім кампаніямі мінскага мікрараёна Лябяжы і будаўніцтва ў Мінску гатэлю «Пекін» пакладуць пачатак доўгатэрміновым і узаемавыгадным кантактам.

«У 2014 годзе, калі ў Мінску пройдзе чэмпіянат свету па хакеі, мы будзе вазіць турыстаў на экскурсіі ў Лябяжы, а ў гатэль «Пекін» паселім найлепшыя хакейныя каманды», — сказаў Зянон Ломаць, выказаўшы таксама надзею, што ўжо ў наступным годзе адкрыецца прамы авіярэйс Пекін — Мінск.

Кітайская дэлегацыя на чале з мэрам Пекіна Го Цзыньлун знаходзіцца з афіцыйным візітам у Мінску з 17 па 20 чэрвеня. У складзе дэлегацыі — прадстаўнікі муніцыпальнага ўрада, кіраўнікі будаўнічых кампаній.

18 чэрвеня ў мінскім мікрараёне Лябяжы пройдзе цырымонія закладкі памятнага каменя на месцы будаўніцтва будучага жылога раёну. Удзел у мерапрыемстве прыме выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька і мэр Пекіну Го Цзыньлун.

Как вам новость?