Беларусь і Швейцарыя падпісалі план двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва

01.12.2010 10:54
Архив Редакция

Начальнік упраўлення міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва мінабароны Беларусь Ігар Зароўкін 29 лістапада ў Мінску сустрэўся з аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Швейцарыі ва Украіне і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Крыстофам Бруно. Па выніках сустрэчы бакі ўпершыню падпісалі план мерапрыемстваў двухбаковага супрацоўніцтва паміж узброенымі сіламі дзвюх краінаў.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, яны ў прыватнасці абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця ваеннага супрацоўніцтва па падрыхтоўцы ваеннаслужачых Беларусі для ажыццяўлення міратворчай дзейнасці і навучання беларускіх вайскоўцаў на курсах, якія праводзяцца ўзброенымі сіламі Швейцарыі.

Акрамя таго, Ігар Зароўкін сустрэўся з новым аташэ па пытаннях абароны, ваенным і ваенна-паветраным аташэ пры пасольстве Канады ў Рэспубліцы Беларусь з рэзідэнцыяй у Маскве (Расія) П’ерам Сэн-Сірам. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краінаў.

Згодна з П’ерам Сэн-Сірам, нягледзячы на вялікую адлегласць паміж нашымі краінамі, адносіны ў ваеннай галіне могуць развівацца дынамічна і паспяхова па ўсіх асноўных напрамках, паведамілі ў мінабароны Беларусі.

Как вам новость?