Беларусь скараціла імпарт "чорнага золата" ў студзені-кастрычніку на 35,7%

15.12.2010 11:52
Архив Редакция

Беларусь скараціла імпарт нафты ў студзені-кастрычніку 2010 года на 35,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 11,5 млн. тон. Сярэдняя цана імпартаванай нафты павялічылася на 36,2% і склала да 433 даляраў за тону, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.

Па дадзеных Белстата, у траўні-кастрычніку гэтага года было імпартавана 1,3 млн. тон венесуэльскай нафты, сярэдні кошт пастаўкі склаў 634 даляры за тону, перадае АФН.

Імпарт нафты з Расіі ў студзені-кастрычніку 2010 года склаў 10,2 млн. тон, што на 43,2% менш чым у студзені-кастрычніку 2009 года. Сярэдняя цана павялічылася на 27,8% да 406 даляраў за тону.

У гэтым годзе аб’ём бяспошлінных паставак нафты з Расіі складзе 6,3 млн. тон, астатняя будзе абкладацца стоадсоткавай экспартнай пошлінай.

Как вам новость?
Головоломки