Беларусь скараціла імпарт нафты на 33%

17.01.2011 15:36
Архив Редакция

За студзень-лістапад 2010 года Беларусь паменшыла імпарт нафты да 13,2 млн. тон, што на 33% менш у параўнанні са студзенем-лістападам 2009 года. Сярэдняя цана імпартаванай нафты вырасла на 37,4% — да 447 даляраў за тону. У прыватнасці, у траўні-лістападзе было імпартавана 1,6 млн. тон нафты з Венесуэлы, сярэдні кошт пастаўкі быў роўны 639 далярам за тону.

Аднак, як раней перадаваў Тэлеграф, Венесуэла і Беларусь падпісалі дакументы аб пастаўцы ў 2010 годзе ў Беларусь чатырох мільёнаў тон венесуэльскай нафты.

Імпарт нафты з Расіі ў студзені-лістападзе склаў 11,6 млн. тон, гэта на 41% менш, чым з адпаведны перыяд 2009 года, піша АФН. Сярэдняя цана вырасла на 29,4% да 421 даляра за тону — такія дадзеныя прыводзіць Белстат.

Згодна з планам, у 2010 годзе аб’ём бяспошлінных паставак расійскай нафты павінен раўняцца 6,3 млн. тон, астатняя абкладаецца 100%-най экспартнай пошлінай.

Вытворчасць калію за год павялічылася ў два разы

Беларусь у 2010 годзе павялічыла вытворчасць калійных угнаенняў да 5,22 млн. тон, што ў 2,1 раза больш, чым за 2009 год. Экспарт дадзенай прадукцыі за студзень-лістапад павялічыўся ў 2,4 раза і склаў 3,87 млн. тон. Сярэдняя экспартная цана калію была роўная 529 далярам за тону, што на 32,7% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года.

У 2009 годзе вытворчасць калію склала 2,485 млн. тон (у два разы менш, чым за 2008 год), на экспарт было пастаўлена 1,75 млн. тон (на 53,9% менш у параўнанні з 2008 годам).

Как вам новость?