Беларусь спадзяецца ў дыялогу з ЕС на народную дыпламатыю

10.02.2011 16:00
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі пракамэнтавала рашэнне Нямеччыны і Эстоніі зрабіць бясплатнымі нацыянальныя візы для беларусаў. На думку афіцыйнага прадстаўніка МЗС РБ Андрэя Савіных, такім чынам Беларусь зможа данесці да еўрапейцаў праўду аб сітуацыі ў краіне "хоць бы на ўзроўні народнай дыпламатыі". 

«Гатовасць Беларусі да канструктыўнага дыялогу з Еўропай застаецца нязменнай. Мы пазітыўна ўспрымаем гэтыя крокі, як, зрэшты, і любыя іншыя, накіраваныя на развіццё кантактаў паміж нашымі краінамі», — цытуе начальніка ўпраўлення інфармацыі беларускага замежнапалітычнага ведамства БелТА.

Па словах прэс-сакратара МЗС Беларусі, афіцыйны Мінск не мяняе гэтую пазіцыю «нават сёння, калі Еўропа імкнецца перапыніць дыялог на ўрадавым узроўні і прымае рашэнні, якія паглыбляюць раздзяляльныя лініі на еўрапейскім кантыненце».

Андрэй Савіных дадаў, што палітычны «істэблішмэнт» імкнецца ўсяляк зарэтушаваць інфармацыю аб рэальнай сітуацыі ў Беларусі, і МЗС можа толькі шкадаваць, што рашэнне аб адмене платы за нямецкія і эстонскія візы тычыцца «толькі абмежаванай і нешматлікай катэгорыі візітаў».

Як раней паведаміў Тэлеграф, улады Германіі і Эстоніі прынялі рашэнне адмяніць консульскія зборы за нацыянальныя візы для грамадзян Беларусі з 4 лютага і 1 сакавіка адпаведна.

Как вам новость?
Головоломки