Беларусь спадзяецца, што экспартныя цэны на сельгаспрадукцыю ў РФ не знізяцца

13.01.2011 15:23
Архив Редакция

Беларускія ўлады разлічваюць на захаванне ў 2011 годзе дзейных коштаў на экспартную сельгаспрадукцыю, якая пастаўляецца ў Расію. Пра гэта 13 студзеня на прэс-канферэнцыі паведаміла першая намесніца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец. На яе думку, кошты на дадзеную прадукцыю Беларусі даволі выгодныя.

Пры гэтым першая намесніца адзначыла, што сусветныя цэны ніжэйшыя за беларускія. «Па некаторых пазіцыях аб’ёмы рэалізаванай прадукцыі ў трэція краіны, у тым ліку ў Еўрасаюз, знізіліся, бо пакуль трымаюцца добрыя кошты на расійскім рынку», — цытуе Надзею Каткавец БелТА.

Намесніца міністра таксама заявіла, што скандал, які ўзнік у Нямеччыне праз дыяксін, не паўплывае на беларускі рынак.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 7 студзеня ўлады Германіі зачынілі больш як 4,7 тыс. жывёлагадоўчых фермаў пасля таго, як у вялікай партыі корму для жывёл выявілі сляды дыяксіну. Пасля гэтага Беларусь увяла забарону на ўвоз прадукцыі і кормаў з гэтай краіны.

Амаль адначасова беларускія ўлады ўвялі неабмежаваную па працягласці забарону на ўвоз свініны з Ленінградскай вобласці Расіі. Дадзеная мера выклікана пагрозай распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней, зафіксаванай у дадзеным рэгіёне.

Как вам новость?
Головоломки