Беларусь спыніла антыдэмпінгавае расследаванне па ўкраінскай патацы

19.10.2010 14:51
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі спыніла антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні да імпарту на мытную тэрыторыю рэспублікі ўкраінскай крухмальнай патакі. Падставай для спынення справы стаўся скасаванне канцэрнам "Белбіяфарм" адпаведнай заявы. Афіцыйнае апавяшчэнне МЗС апублікавана 16 кастрычніка 2010 года.

Антыдэмпінгавае расследаванне было пачата вясной 2010 года. Канцэрн заяўляў аб наяўнасці дэмпінгавага імпарту і матэрыяльнай шкоды для беларускай эканомікі, перадае БелТА.

Так, па дадзеных канцэрну «Белбіяфарм», у сувязі з дэмпінгам з боку Украіны ў 2008 годзе ў Беларусі назіралася зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці патакі на 65,3% у параўнанні з 2006 годам. Таксама заяўнік знізіў аб’ём рэалізацыі прадукцыі на 62%. На ўнутраным рынку колькасць патакі беларускай вытворчасці скарацілася да 14,9%. Рост таварных запасаў заяўніка склаў 654,7%.

28-29 верасня ў Мінску прайшлі беларуска-ўкраінскія перамовы па пытанні прымянення абмежавальных мераў ва ўзаемным гандлі. Удзельнікі сустрэчы падпісалі пагадненні паміж канцэрнам «Белбіяфарм» і міністэрствам эканомікі Украіны аб рэгуляванні паставак у Беларусь крухмальнай патакі паходжаннем з Украіны.

Как вам новость?