Беларусь спрабуе зарабіць валюту на экспарце сельгаспрадукцыі

19.05.2011 16:22
Архив Редакция

Беларускія ўлады маюць намер у 2011 годзе зарабіць чатыры мільярды даляраў дзякуючы пастаўкам сельгаспрадукцыі на экспарт. Пра гэта 19 траўня заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы. Паводле яго слоў, за студзень-красавік краіна экспартавала мясамалочных прадуктаў на 810 млн. даляраў, унутраныя патрэбы рэспублікі таксама былі задаволеныя.

«Мы сур’ёзна папрацавалі ў гэтым годзе па даручэнні кіраўніка дзяржавы, што тычыцца прадукцыі раслінаводства. Гэта значыць, мы можам мець сур’ёзныя грошы. І гэта ў першую чаргу бульба», — цытуе Міхаіла Русага БелТА.

Міністр паведаміў, што ў гэтым сезоне Беларусь павялічыла плошчы пасеву бульбы амаль на 10 тыс. гектараў у параўнанні з 2010 годам. У цяперашні час у краіне заканчваецца пасеў грэчневых крупаў — Міхаіл Русы абяцае, што «ў бягучым годзе іх будзе дастаткова».

«Акрамя таго, літаральна два тыдні таму мы ўвялі новы завод па вытворчасці ўласнага проса», — дадаў ён.

Кіраўнік ведамства таксама распавёў, што ў рэспубліцы праходзіць пасеў гародніны — асноўнай яго задачай з’яўляецца выкананне задання Аляксандра Лукашэнкі і атрымаць як мага больш прыбытку ад продажу сельгаспрадукцыі за мяжу. Міхаіл Русы ўдакладніў, што міністэрства не мае намеру адыходзіць ад плана, бо «задача па дасягненні ўстаноўленага аб’ёму валютнай выручкі ў бягучым годзе выканальная».

Как вам новость?