Беларусь і Сірыя плануюць стварыць СП па зборцы МАЗаў

27.07.2010 15:12
Архив Редакция

У цяперашні час Беларусь і Сірыя знаходзяцца на стадыі стварэння сумеснага прадпрыемства па зборцы грузавых аўтамабіляў МАЗ у Сірыі. Пра гэта распавёў міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Радзевіч падчас візіту прэзідэнта Сірыі Башара Асада на Мінскі аўтамабільны завод.

З 1997 года МАЗ паставіў у Сірыю больш за пяць тысяч грузавых аўтамабіляў, паведаміў галоўны канструктар аўтазавода Аляксандр Захарык. Па ягоных словах, Сірыя купляе практычна ўсе віды машынаў, што выпускаюцца на ААТ «МАЗ», у тым ліку поўнапрывадныя і сярэднетанажныя грузавікі.

У цяперашні час у Дамаску актыўна развіваюць сетку грамадскага транспарту, што патрабуе напаўнення яе пасажырскім складам. У сувязі з гэтым сёння МАЗ прапануе сірыйскім партнёрам шырокую гаму пасажырскіх аўтобусаў, перадае БелТА.

Прадукцыю Мінскага аўтазавода ў Сірыі рэалізуюць дзве кампаніі — «Саккал і сыны» (Sakkal & Sons) і «Альфарадж», распавёў прадстаўнік аўтазавода.

Как вам новость?
Головоломки