Беларусь стала лідарам у Еўропе па ўзроўню інфляцыі

24.12.2010 15:49
Архив Редакция

Па выніках 11 месяцаў 2010 года Беларусь выйшла ў лідары па ўзроўні інфляцыі сярод краін Еўропы. Пра гэта сведчаць дадзеныя чарговай справаздачы Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі, падрыхтаванага на аснове публікацый статыстычнай службы Еўрапейскага саюза.

Як адзначаецца ў справаздачы Расстата, у лістападзе 2010 года самае значнае павелічэнне спажывецкіх коштаў у параўнанні з кастрычнікам 2010 года назіралася менавіта ў Беларусі — 0,9%, а таксама ў Бразіліі і Казахстане (0,8%). Максімальная інфляцыя з пачатку 2010 года зафіксаваная таксама ў Беларусі — тут спажывецкія кошты выраслі на 8,9%. Высокая інфляцыя таксама была ва Украіне (8,2%) і Румыніі (7,4%).

У сярэднім па краінах Еўрапейскага саюза спажывецкія кошты павялічыліся за лістапад на 0,2%, за перыяд з пачатку бягучага года — на 2%.

У Ірландыі, Кіпры, Карэі, Мальце, Нідэрландах ў лістападзе, насупраць, адзначалася зніжэнне спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі на 0,1-1,5%.

Разам з тым, як ужо паведамляў Тэлеграф, яшчэ ў верасні гэтага года Беларусь саступала па ўзроўні інфляцыі Украіне. У студзені-верасні 2010 года інфляцыя ў Беларусі складала 6,8%.

Как вам новость?