Беларусь трэцяя па росту курсу даляра сярод постсавецкіх краін

01.02.2011 10:23
Архив Редакция

Рэспубліка Беларусь заняла трэцяе месца сярод краін былога Савецкага Саюза па росце курсу даляра ў студзені 2011 года. Як сведчыць аналіз курсаў на 31 снежня 2010 года і 31 студзеня 2011 года, даляр у краіне вырас на 0,37% (з 3.000 да 3.011 рублёў). Пры гэтым у Грузіі даляр падаражэў на 2,04% (з 1,7728 да 1,8089 лары), Узбекістане — на 0,66% (з 1.640 да 1.650,84 сума). 

Вырас курс даляра таксама і ў Кыргызстане (на 0,36% з 47,0992 да 47,27 сома). У астатніх жа краінах былога СССР даляр за першы месяц 2011 года патаннеў: у Таджыкістане — на 0,01% (з 4,4031 да 4,4028 самоні), Арменіі — на 0,12% (з 363,44 да 363,02 драма), Азербайджане — на 0,16% (з 0,7979 да 0,7966 маната), Украіне — на 0,27% (з 7,9617 да 7,94 грыўны), Казахстане — на 0,45% (з 147,50 да 146,83 тэнге), Малдове — на 1,43% (з 12,1539 да 11,9802 лея), Эстоніі — на 2,41% (з 0,7484 да 0,7304 еўра), Расіі — на 2,65% (з 30,4769 да 29,6684 рубля), Літве — на 3,46% (з 2,6099 да 2,5195 літа) і Латвіі — на 4,30% (з 0,535 да 0,512 лата), перадае БелаПАН.

Беларусь трэцяя па росце інфляцыі

Акрамя таго, як сведчаць дадзеныя нацыянальных органаў статыстыкі дзяржаў постсавецкага рэгіёну за 2010 год, Беларусь таксама апынулася на трэцяй пазіцыі па росце інфляцыі (9,9%). Першае месца ў Кыргызстана (19,2%), другое — у Грузіі (11,2%). За Беларуссю размясціліся Таджыкістан (9,8%), Арменія (9,4%), Украіна (9,1%), Расія (8,8%), Малдова (8,1%), Казахстан (7,8%), Азербайджан (7,6%), Узбекістан (7,3%), Эстонія (5,7%), Туркменістан (4,8%), Літва (3,8%) і Латвія (2,5%).

Разам з тым, па ўзроўні росту цэн у снежні 2010 года, Беларусь апынулася на шостай пазіцыі (1%) пасля Кыргызстана (2,4%), Арменіі (1,8%), Азербайджана (1,4%), Малдовы (1,3%) і Расіі (1,1%). Ніжэй, чым у Беларусі, інфляцыя была ў Таджыкістане (0,9%), Літве, Украіне (па 0,8%), Казахстане (0,7%), Грузіі, Эстоніі (па 0,5%) і Латвіі (0,1%). Па Туркменістане і Узбекістане дадзеных няма.

Характэрна, што па ўзроўні інфляцыі ў 2006 годзе Беларусь была на дзясятым месцы сярод постсавецкіх краін.

Як паведамляў Тэлеграф, Беларусь заняла першае месца ў Еўропе па ўзроўні інфляцыі ў 2010 годзе. У параўнанні са снежнем 2009 года найбольш прыкметны прырост спажывецкіх коштаў назіраўся ў Беларусі (9,9%), Украіне (9,1%) і Румыніі (7,9%). Пры гэтым у сярэднім па краінах Еўрапейскага саюза спажывецкія кошты выраслі на 2,6%.

Как вам новость?