Беларусь трэцяя ў СНД па ўзроўні заробкаў

06.04.2011 12:17
Архив Редакция

Беларусь у мінулым годзе займала трэцяе месца ў СНД па ўзроўні заработнай платы. Пра гэта 6 красавіка распавяла на прэс-канферэнцыі начальніца ўпраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследавання хатніх гаспадарак Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі Іна Канашонак. Паводле яе слоў, у 2010 годзе зарплата склала 414 даляраў у эквіваленце.

Гэты паказчык у Расіі быў роўны 689 далярам, у Казахстане — 526 далярам, у Азербайджане — 405 далярам, у Арменіі — 291 даляру, ва Украіне — 282 далярам.

Сярэдні памер пенсіі ў канцы 2010 года склаў 195 даляраў

Акрамя таго, па словах Іны Канашонак, у Беларусі на канец мінулага года сярэдні памер прызначанай пенсіі склаў 195 даляраў у эквіваленце, у Расіі — 249 даляраў, ва Ўкраіне — 145 даляраў.
 
У снежні 2010 года ў Беларусі сярэдні памер прызначанай пенсіі склаў 584,7 тыс. рублёў і ў рэальным выражэнні павялічыўся ў параўнанні са снежнем 2009 года на 23,9%.

— будзе дапоўнена —

Как вам новость?
Головоломки