Беларусь у 2011 годзе купіць ў Расіі, не менш за 6,3 млн. тон бяспошліннай нафты

09.09.2010 09:47
Архив Редакция

У 2011 годзе Беларусь купіць не менш за 6,3 млн. тон расійскай нафты без ўвазной пошліны. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў міжурадавым пагадненні ад 12 студзеня 2007 года. Згодна з дакументам, калі Беларусь і Расія не дамовяцца аб будучых пастаўках, у 2011 годзе аб'ём бяспошліннай нафты будзе роўны пастаўкам папярэдняга каляндарнага года.

«Аб’ём унутранага спажывання расійскай нафты ў Беларусі (а лічыцца, што Расія пастаўляе нам нафту без пошліны толькі для ўнутранага спажывання) бакі павінны кожны год ўзгадняць да 1 кастрычніка. Калі гэтага не адбудзецца, Беларусь у адпаведнасці са згаданым пагадненнем гарантавала сабе захаванне паставак у аб’ёме 2010 года. Так што тут у нас тылы прыкрытыя», — адзначыў беларускі эканаміст Сяргей Чалы, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як раней паведамляў Тэлеграф, эканамічны суд СНД 7 верасня задаволіў хадайніцтва Расіі, каб спрэчка аб мытных пошлінах на нафтапрадукты вырашалася ў пазасудовым парадку. Наступнае паседжанне па справе перанесена на 7 кастрычніка.

Как вам новость?
Головоломки