Беларусь у лідарах па росце цэнаў на постсавецкай прасторы

31.12.2010 11:22
Архив Редакция

Сярод рэспублік былога СССР Беларусь у студзені-лістападзе 2010 года заняла трэцяе месца па ўзроўні росту спажывецкіх цэн, адстаўшы толькі ад Кыргызстана і Грузіі. За 11 месяцаў гэтага года цэны ў Беларусі выраслі на 8,9%, у Грузіі — на 10,7%, Кыргызстане — на 16,4%. Пра гэта сведчыць дадзеныя нацыянальных органаў статыстыкі краін постсавецкай прасторы. 

след за Беларуссю размясціліся Таджыкістан (8,8%), Украіна (8,2%), Расія (7,6%), Арменія (7,5%), Казахстан (7,1%), Малдова (6,7%), Азербайджан (6,2%), Эстонія (5,1%), Літва (3%) і Латвія (2,4%), перадае БелаПАН.

Статыстыка па Узбекістане і Туркменістане прадастаўляе дадзеныя толькі за студзень-верасень 2010 года. У гэтых дзяржавах за названы перыяд кошты павялічыліся адпаведна на 4,2% і 0,37%.

Па ўзроўні росту цэнаў у лістападзе Беларусь разам з Таджыкістанам апынулася на пятым месцы (0,9%). У чацвёрку лідараў па дадзеным паказчыку ўвайшлі Кыргызстан (2,9%), Азербайджан (1,8%), Арменія (1,6%) і Грузія (1,1%). Менш за ўсё цэны выраслі ў Казахстане і Расіі (па 0,8%), Малдове (0,6%), Украіне і Эстоніі (па 0,3%) і Латвіі (0,2%). У Літве цэны не змяніліся.

У 2009 годзе Беларусь па росце спажывецкіх цэнаў размясцілася на другім месцы сярод постсавецкіх рэспублік. Тады кошты ў краіне выраслі на 10,1% пры прагнозе 9-11%. У першым квартале 2010 года Беларусь была дзявятай, у студзені-ліпені — пятай, студзені-жніўні — трэцяй, студзені-верасні — чацвёртай, студзені-кастрычніку — трэцяй.

Как вам новость?