Беларусь у найбліжэйшыя пяць гадоў можа выйсці на экспарт мільёну тон бульбы

07.09.2010 15:48
Архив Редакция

У найбліжэйшыя пяць гадоў Беларусь плануе пашырыць пасяўныя плошчы пад бульбу з 51 тыс. гектараў да 65 тыс. гектараў і павялічыць вытворчасць бульбы практычна ўдвая да двух мільёнаў тон, з якіх 500 тыс. тон маглі б пайсці на экспарт. Аднак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што вытворцы ў найбліжэйшы час змогуць экспартаваць значна больш — мільён тон бульбы.

Як праінфармавалі Аляксандра Лукашэнку, для далейшага развіцця галіны неабходна ўдасканаліць існую сістэму насенняводства бульбы, аптымізаваць колькасць вырошчваных гатункаў беларускай селекцыі да 20 найменняў. Гэта дазволіць сканцэнтраваць вытворчасць насення бульбы ў 16 арганізацыях, ажыццявіць поўную сертыфікацыю насення, у поўным аб’ёме задаволіць патрэбы арганізацый і насельніцтва ў якаснай насеннай бульбе, перадае БелТА.

Прапануецца таксама пашырыць арганізацыі па вытворчасці бульбы з плошчай пасадкі на адну гаспадарку не менш за 300-500 гектараў і абсталяваць гэтыя прадпрыемствы спецыялізаванай тэхнікай для ўборкі і апрацоўкі бульбы.

Таксама для развіцця бульбаводства, плануюць пабудаваць новыя і рэканструяваць старыя бульбасховішчы. Як лічаць спецыялісты, гэта дазволіць у поўным аб’ёме захаваць бульбу да моманту найбольш эканамічна выгаднай яе рэалізацыі і дасць магчымасць дадаткова зарабіць не менш за 200 тыс. рублёў на тону бульбы, закладзенай у сховішча.

Мяркуецца таксама стварыць на базе буйных арганізацый, дзе плошча пасадкі дасягае 300-500 гектараў у кожнай, 14 інтэграцыйных структур па вытворчасці, захаванні, перапрацоўцы і рэалізацыі бульбы і бульбапрадуктаў.

На думку спецыялістаў, усё гэта дазволіць павысіць якасць бульбы на харчовыя і тэхнічныя мэты, забяспечыць выпуск шырокага спектру прадуктаў з бульбы, скараціць адкіды пры перапрацоўцы, а таксама паменшыць імпарт прадуктаў з бульбы.

Как вам новость?
Головоломки