Беларусь у рэйтынгу шчаслівых краін заняла 54-е месца

16.07.2010 14:21
Архив Редакция

Паводле дадзеных даследавання, праведзеным амерыканскім інстытутам грамадскай думкі (Gallup), Беларусь у рэйтынгу шчаслівых краінаў заняла 54-ю пазіцыю. 29% беларусаў лічаць сябе шчаслівымі, 59% насельніцтва прызналіся ў сваіх праблемах, а адкрыта пакутуюць 12%. Даследаванне праводзілася ў 2005 - 2009 гадах у 155 краінах свету.

Для вызначэння «ўзроўню шчасця» сацыёлагі папрасілі рэспандэнтаў ацаніць ўзровень свайго жыцця і сваю ступень задаволенасці ёю па шкале ад аднаго да дзесяці. Затым даследчыкі пыталіся, як чалавек адчуваў сябе днём раней — добра ці ён адпачыў, не ўшчамляе ці яго правы і г.д. Гэта дазваляла навукоўцам ацаніць ўзровень «штодзённага шчасця». У Беларусі, якая падзяліла, між іншага, 54-е месца з Косавам, гэты паказчык склаў 6,5 пунктаў.

Лідарамі рэйтынгу традыцыйна сталі Скандынаўскія краіны — Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя. Першае месца займае Данія. 82% насельніцтва гэта краіны вызначылі свой стан як «квітнеючы», 17% маюць праблемы, і толькі 1% прызналіся, што пакутуюць. Штодзённы «індэкс шчасця» у Даніі склаў 7,9 пунктаў, піша часопіс Forbes.

Расія апынулася на 73-й пазіцыі разам з ПАР, Ліванам, Украінай, Румыніяй і Славакіяй. Шчаслівымі сябе лічыць кожны пяты расіец (21%), аднак, прыкладна столькі ж людзей прызналася, што пакутуюць (22%). Больш за палову насельніцтва Расіі (57%) маюць праблемы.

Самай няшчасным краінай прызнана Рэспубліка Тога — працэнт шчаслівых людзей тут рэкордна нізкі — 1%, а штодзённы «індэкс шчасця» складае 5 пунктаў. У пяцёрку самых няшчасных краінаў таксама ўвайшлі Бурундзі (другое месца з канца), Каморскія Астравы (3), Камбоджа (4) і Сьера-Леонэ (5).