Беларусь убачыла ў Латвіі новы стратэгічны шлях для нафты

23.08.2010 16:30
Архив Редакция

Беларусь, якая не мае выхаду да мора,  разглядае Латвію ў якасці магчымага стратэгічнага шляху для транспарціроўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь. Пра гэта ў панядзелак, 23 жніўня, заявіў у Рызе кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў. Па словах Сяргея Мартынава, Мінск імкнецца знізіць сваю залежнасць ад суседняй Расіі.

Пасля сустрэчы са сваім латвійскім калегам Айвісам Ронісам кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства заявіў, што Беларусь «сур’ёзна зацікаўлена» ў стварэнні новага «стратэгічнага транзітнага» шляху праз краіны Балтыі. «Толькі час зможа адказаць на пытанне, ці здарыцца гэта», — дадаў Сяргей Мартынаў, паведамляе AFP.

Між тым, паўднёвы сусед Латвіі Літва ў канцы тыдня прыме першы танкер са спробнай партыяй венесуэльскай нафты для Беларусі ў колькасці 550 тыс. барэляў. Акрамя таго, на мінулым тыдні літоўскія ўлады заявілі, што іх мэтай з’яўляецца дамоўленасць аб падпісанні доўгатэрміновага кантракту на пастаўку 13,7 млн. барэляў на год.

Беларусь таксама выкарыстала Эстонію, самую паўночную з тройкі Балтыйскіх дзяржаў, для пастаўкі спробнай партыі венесуэльскай нафты ў краіну.

Першапачаткова, як ужо паведамляў Тэлеграф, Беларусь пачала транспартаваць венесуэльскую нафту маркі «Санта-Барбара» праз Украіну. Першы танкер з Венесуэлы з нафтай для Беларусі прыбыў у Адэсу 25 красавіка, другі і трэці танкеры прыбылі ў чэрвені. З Адэсы нафта па чыгунцы ў цыстэрнах транспартуецца на Мазырскі НПЗ для далейшай перапрацоўкі.

10 жніўня ў Адэскі порт прыбыў ўжо сёмы танкер з венесуэльскай нафтай для Беларусі.

Беларускі бок таксама дамовіўся аб перавалцы спробнай партыі венесуэльскай нафты ў аб’ёме 80 тыс. тон праз літоўскі Клайпедскі порт і праз эстонскі порт Мууга. Нафту з эстонскага порта па чыгунцы транспартавалі на Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан».

Как вам новость?
Головоломки