Беларусь і Украіна падпісалі дамову аб транзіце нафты

17.01.2011 16:38
Архив Редакция

Беларусь і Украіна падпісалі дамову аб транзіце чатырох мільёнаў тон венесуэльскай нафты на год па трубаправодзе Адэса-Броды з Адэскага порта на Мазырскі НПЗ. Дакумент разлічаны на два гады, пасля чаго яго дзеянне можна будзе падоўжыць па ўзаемнай згодзе бакоў — ААТ "Укртранснафта" і ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія".

Паводле слоў намесніка міністра энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Ігар Кірушын, бакі вырашылі не абмяжоўвацца транзітам нафты ў Беларусь і маюць намер падпісаць дамову аб прапампоўцы па трубаправодзе яшчэ чатырох мільёнаў тон нафты штогод з Адэсы на Драгобыцкі і Надвірнянскі НПЗ, размешчаныя ў Львоўскай і Івана-Франкоўскай абласцях Украіны адпаведна.

«Мы задаволеныя пачатай працай», — заявіў пасля падпісання дамовы па венесуэльскай нафце міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юры Бойка, адзначыўшы, што дасягнутыя з Беларуссю дамоўленасці Украіне выгадныя, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

Акрамя гэтага, па яго словах, дамова БНК і «Укртранснафты» ніяк не закранае інтарэсаў Расіі па транзіце нафты праз Украіну ў Еўропу.

Как вам новость?
Головоломки