Беларусь, Украіна і Польшча створаць трансмежавы заказнік

20.08.2010 11:35
Архив Редакция

Кабінет міністраў Украіны ухваліў праект пагаднення паміж урадамі Украіны, Польшчы і Беларусі аб стварэнні трансмежавага біясфернага заказніка "Заходняе Палессе". Украінскі бок стварыў прававыя асновы для развіцця трансмежавага супрацоўніцтва на захадзе Палесся ў сферы аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, паведамілі ва ўкраінскім урадзе.

Ва ўкраінскім урадзе лічаць, што стварэнне заказніка з міжнародным статусам будзе спрыяць захаванню біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Рэалізацыя дадзенага праекта дапаможа праводзіць навуковыя даследаванні і развіваць праграмы маніторынгу навакольнага асяроддзя. Асабліва гэта тычыцца сферы водна-балотных угоддзяў, якія адчувальныя да глабальнага пацяплення.

Как вам новость?
Головоломки