Беларусь і Украіна працягнуць здымаць абмежаванні ва ўзаемным гандлі

29.09.2010 16:45
Архив Редакция

Беларусь і Украіна выказалі цвёрды намер працягнуць працу па стварэнні ўмоў для бесперашкоднага доступу беларускіх і ўкраінскіх тавараў на рынкі дзвюх краін, а таксама ліквідаваць існыя абмежавальныя меры. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Чарговы раўнд беларуска-ўкраінскіх перамоваў па пытанні прымянення абмежавальных мераў ва ўзаемным гандлі адбыўся ў Мінску 28 — 29 верасня 2010 года. Бакі адзначылі дасягнуты прагрэс у галіне лібералізацыі антыдэмпінгавых і спецыяльных ахоўных мераў.

Так, у 2010 годзе Украіна прыняла добраахвотныя абавязацельствы беларускіх вытворцаў ДВП і кампрэсараў па пастаўках беларускай прадукцыі на ўкраінскі рынак. У МЗС Беларусі таксама адзначылі, што ў гэтым годзе ўкраінскі бок адмяніў спецыяльныя меры ў дачыненні да трыкатажнага палатна, баваўняных тканінаў і лямпаў газаразрадных люмінесцэнтных, у тым ліку беларускага паходжання.

У ходзе двухбаковых перамоваў бакі завяршылі працэдуру падпісання пагаднення паміж канцэрнам «Белбіяфарм» і міністэрствам эканомікі Украіны аб рэгуляванні паставак у Беларусь патакі крухмальнай паходжаннем з Украіны. Акрамя таго, бакі выйшлі на канчатковыя дамоўленасці па пастаўках украінскай карамелі на беларускі рынак, а таксама па пастаўках беларускіх шын на рынак Украіны.

Как вам новость?
Головоломки