Беларусь упершыню прадставіла ўзбраенне на салоне ў Катары

08.04.2010 09:52
Архив Редакция

У сталіцы Катара прайшла другая міжнародная ваенна-марская выстава "ДЫМДЭКС-2010", у якой упершыню прыняла ўдзел Рэспубліка Беларусь. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі "БелТэхЭкспарту" занялі ракетныя комплексы "Карсар" і "Скіф", з якімі азнаёмілі спадчыннага прынца Катара шэйха Таміма Бэн Хамада Аль Тані.

Беларуска-ўкраінскія ракетныя комплексы «Скіф» і «Карсар», упершыню паказаныя на падобнага роды мерапрыемстве, першапачаткова ствараліся як пераносныя процітанкавыя з беларускім прыборам навядзення «ПН-З», але потым распрацоўшчыкі зразумелі, што іх можна выкарыстоўваць і ў марскіх умовах.

Комплексы можна ўсталёўваць на невялікія патрульныя катэры і звычайныя баявыя караблі. Яны з’яўляюцца эфектыўнымі як у барацьбе з піратамі, так і для выканання сур’ёзных ваенных задач. «Скіф» і «Карсар» адрозніваюцца высокімі баявымі якасцямі, прастатой абслугоўвання і кіравання агнём, а таксама адноснай таннасцю.

Ваенна-марскую выставу ў Катары наведала больш за сем тысяч наведвальнікаў, сярод якіх 91 VIP-персона , што з’яўляецца досыць вялікай колькасцю, калі ўлічыць, што менавіта гэтыя людзі адносяцца да тых, хто прымае рашэнне, паведамляе «Союз. Беларусь-Россия».

Закрытае акцыянернае таварыства «БелТэхЭкспарт» з’явілася 26 студзеня 1993 года і стала першым у Беларусі спецыялізаваным прадпрыемствам у галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. На працягу ўсяго перыяду дзейнасці кампаніі значную долю ў аб’ёме экспарту займае прадукцыя ваеннага прызначэння, якая выпускаецца прадпрыемствамі ваенна-прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь.

Пазней у кампаніі было створана навукова-вытворчае падраздзяленне, якое займаецца распрацоўкай і арганізацыяй вытворчасці найноўшых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі.

Как вам новость?
Головоломки