Беларусь устанавіла "Газпрому" новы тэрмін для даплаты за транзіт

24.06.2010 11:45
Архив Редакция

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка запатрабаваў ад "Газпрома" зрабіць даплату за транзіт газу да 13:00 24 чэрвеня і паабяцаў, што ў адваротным выпадку Мінск прапарцыйна абмяжуе прапампоўку "блакітнага паліва" ў Еўропу. Раней "Газпром" перавёў "Белтрансгазу" у кошт аплаты доўгу за транзіт 228 млн. даляраў, аднак Беларусь настойвае на выплаце 260 млн. даляраў.

Тым часам афіцыйны прадстаўнік расійскага газавага манапаліста Сяргей Купрыянаў назваў патрабаванні беларускага боку неабгрунтаванымі. Па яго словах, у адпаведнасці з умовамі кантракту Мінск не меў права падымаць стаўку транзіту газу з 1,45 да 1,74 даляра за прапампоўку тысячы кубаметраў на 100 кіламетраў, перадае «Інтэрфакс».

Як патлумачыў прэс-сакратар расійскага холдынгу, пытанне павышэння стаўкі да 1,74 даляра ў 2009 годзе і да 1,88 даляра ў 2010 годзе сапраўды агаворваецца ў кантракце, аднак для гэтага Беларусь павінна ўвесці аптовую надбаўку на газ на мясцовым рынку ў памеры 10, 47 даляра на тысячу кубаметраў у гэтым годзе і 11,08 даляра ў наступным, аднак «Белтрансгаз» на гэта не пайшоў.

Как вам новость?
Головоломки