Беларусь увайшла ў Еўразійскі банк развіцця

22.06.2010 11:01
Архив Редакция

Беларусь аплаціла ўнёсак у памеры 15 млн. даляраў у статутны капітал Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) і тым самым завяршыла ўсе неабходныя працэдуры, звязаныя з уступленнем у ЕАБР. Такім чынам, Беларусь стала пятым паўнапраўным удзельнікам банка, паведамляецца ў прэс-рэлізе Еўразійскага банка развіцця.

Акрамя Беларусі краінамі-удзельніцамі ЕАБР таксама з’яўляюцца Расія, Казахстан, Арменія і Таджыкістан, паведамляе АФН.

Беларускі ўрад і Еўразійскі банк развіцця ў чэрвені гэтага года падпісалі пагадненне, якім вызначылі ўмовы знаходжання банка на тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, прыняты дакумент дазваляе ЕАБР адкрыць прадстаўніцтва ў Мінску, а таксама больш актыўна прыступіць да прапрацоўкі інвестыцыйных праектаў у Беларусі.

У цяперашні час банк займаецца экспертызай шэрагу буйных інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі рэспублікі, якія адпавядаюць яго місіі і стратэгіі. У прыватнасці, ЕАБР цалкам прапрацаваў і падрыхтаваў да падпісання праект фінансавання будаўніцтва Полацкай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна на суму каля 100 млн. даляраў.

Как вам новость?