Беларусь увайшла ў першую тройку краін у СНД па ўзроўні заробку

23.07.2010 09:02
Архив Редакция

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі падлічыў сярэднюю заработную плату беларусаў. У чэрвені яна склала 1,23 млн. рублёў, або 413 даляраў, што з'яўляецца трэцім паказчыкам па ўзроўні заробку пасля Расіі і Казахстана. Telegraf.by вырашыў праверыць, колькі атрымлівалі ў 2010 годзе працаўнікі ў іншых краінах СНД.

У СНД самы высокі памер заробку захоўваецца ў Расіі. Па дадзеных Расстата, сярэднемесячная налічаная заработная плата ў чэрвені 2010 года ў параўнанні з чэрвенем мінулага года вырасла на 11,6% і дасягнула 21,5 тыс. расейскіх рублёў, ці каля 710 даляраў.

Другую пазіцыю па ўзроўні заробку займае Казахстан, дзе сярэдні заробак складае каля 506 даляраў (74,8 тыс. тэнгэ). На чацвертым месцы па ўзроўні заробку знаходзіцца Азербайджан, дзе ў першым паўгоддзі 2010 года сярэдняя зарплата складала каля 390 даляраў (315 манат).
 
Сярэднемесячная заработная плата ў Арменіі склала 283 даляры (103,5 тыс. драмы). Далей ідуць Украіна з сярэднім заробкам 260 даляраў (каля дзвюх тысяч грыўняў) і Малдова — 230 даляраў (2,8 тыс. леяў). Замыкаюць спіс Кыргызстан з сярэднямесячным заробкам 140 даляраў ЗША (6,5 тыс. сомаў) і Таджыкістан — прыкладна 78 даляраў (345 самані). Дадзеных па заробках ў Туркменістане і Узбекістане няма.

Як раней пісаў Тэлеграф, па выніках 2009 года Беларусь заняла чацвертае месца ў СНД па ўзроўні сярэдняй заработнай платы, саступіўшы Расіі, Казахстану і Азербайджану.

Как вам новость?
Головоломки