Беларусь уводзіць электронную рэгістрацыю фірмаў і прадпрымальнікаў

31.01.2011 17:08
Архив Редакция

У Беларусі на працягу 2011 года ўвядуць працэдуру электроннай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання праз партал Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта 31 студзеня ў ходзе сустрэчы з журналістамі заявіў першы намеснік міністра юстыцыі Аляксандр Білейчык.

Паводле дадзеных адзінага дзяржрэгістра, за 2010 год у краіне было зарэгістравана прыкладна 53,7 тыс. суб’ектаў гаспадарання, уключаючы 15,4 тыс. юрыдычных асоб і каля 38,3 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. У параўнанні 2009 годам гэты паказчык істотна не змяніўся. Аднак, па словах Аляксандра Білейчыка, роля адзінага дзяржрэгістра як базавага інфармацыйнага рэсурсу Беларусі ўзрастае, паколькі колькасць інфармацыі, якая прадстаўляецца з дадзенай крыніцы, павялічылася больш чым у 13 разоў, паведамляе БелТА.

Намміністра юстыцыі зазначыў, што ведамства бярэ актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дакументаў, якiя павінны спрасціць прадпрымальніцкую дзейнасць і палегчыць жыццё грамадства ўцэлым. Аляксандр Білейчык прааналізаваў вынікі працы міністэрства за 2010 год і заўважыў, што ўсе рашэнні па лібералізацыі ў дзяржаве так ці інакш праходзілі праз мінюст.

Так, уведзены новыя формы працы ў галіне натарыята — паслугі натарыусаў сталі больш даступнымі для насельніцтва, лічыць прадстаўнік ведамства. На яго думку, гэта прасочваецца на прыкладзе аграгарадкоў — за апошнія пяць гадоў колькасць кансультацый натарыусаў там вырасла з 3 тыс. да 30 тыс. За 2006 год натарыусы абслужылі ў аграгарадках больш за 3,3 тыс. чалавек, у 2010 годзе — каля 15 тыс., што амаль у пяць разоў больш.

Аляксандр Білейчык таксама паведаміў, што за апошнія гады абарона інтарэсаў спажыўцоў рыэлтарскіх паслуг ўзмоцнена, сёння ў рэспубліцы існуюць 110 рыэлтарскіх арганізацый. Пасля ўвядзення ліцэнзавання рыэлтарскай дзейнасці ў 2005 годзе была сфармавана нарматыўная база, што дэталёва рэгламентуе дзейнасць рыелтараў. Напрыклад, былі прыняты дакументы, якія забяспечылі пераход на празрыстую сістэму аплаты паслуг такіх арганізацый. Намеснік міністра юстыцыі сцвярджае, што ў выніку скаргі на працу рыэлтараў з боку іх кліентаў паменшыліся ў тры разы.

Аляксандр Білейчык дадаў, што за апошнія пяць гадоў быў выкананы значны аб’ём працаў для ажыццяўлення дзяржпалітыкі ў галіне рэгістрацыі і кантролю над дзейнасцю грамадскіх аб’яднанняў. Колькасць апошніх у Беларусі з пачатку 2006 года вырасла на 3,5%. У 2010 годзе працэдуру рэгістрацыі прайшлі 134 новыя грамадскія аб’яднаннІ і 14 фондаў.

Усяго, па дадзеных на 1 студзеня 2011 года, у рэспубліцы зарэгістравана 15 палітычных партый і 976 партыйных арганізацый, 35 прафсаюзаў і амаль 22,8 тыс. прафсаюзных арганізацый, 2,325 тыс. грамадскіх аб’яднанняў, 25 саюзаў (асацыяцый) грамадскіх аб’яднанняў, а таксама 99 фондаў.

Адным з галоўных напрамкаў дзейнасці мінюста Аляксандр Білейчык назваў пашырэнне геаграфіі краін, з якімі Беларусь заключыла міжнародныя дагаворы ў прававой сферы. «Задача, якую ставіць урад і дзяржава перад дзяржорганамі, — ажыццяўленне ўзаемавыгадных сувязяў з усімі дзяржавамі свету. Мінюст актыўна працуе па новых для Беларусі напрамках, такіх як Лацінская Амерыка, Азія», — праінфармаваў ён.

За 2010 год Беларусь падпісала міжнародныя дамовы ў галіне права з Венесуэлай, Егіптам, Балгарыяй і Сірыяй, падрыхтавана да падпісання першая дамова ў дадзенай сферы з Інданэзіяй. Таксама плануецца падпісаць падобныя дакументы з Паўднёвай Карэяй, ААЭ, Катарам і Аманам. Акрамя гэтага, па словах Аляксандра Білейчыка, міністэрства юстыцыі збіраецца больш актыўна супрацоўнічаць з Прыбалтыкай.

Как вам новость?
Головоломки