Беларусь і Венесуэла стварылі прадпрыемства па рэалізацыі прадуктаў нафтаперапрацоўкі

13.07.2010 09:16
Архив Редакция

Беларусь і Венесуэла стварылі сумеснае прадпрыемства "Петройл ВБ, С.А" па рэалізацыі прадуктаў перапрацоўкі венесуэльскай нафты. Пра гэта расазалі ў ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія". "Пастаўкі нафтапрадуктаў прадпрыемства пачне ажыццяўляць у найбліжэйшы час", — адзначылі ў БНК.

СП паспяхова прайшло працэс рэгістрацыі і ўжо гатовае прыступіць да працы. У статутным фондзе сумеснага прадпрыемства 25% належыць Беларусі, 75% — Венесуэле, паведамляе БелТА.

Венесуэльская нафта пастаўляецца ў Беларусь у рэжыме мытнай тэрыторыі, то бок 100% нафтапрадуктаў, выпрацаваных з гэтай нафты, ідуць на экспарт. Нафтапрадукты, атрыманыя ў выніку перапрацоўкі першай партыі венесуэльскай нафты на Мазырскім НПЗ, сышлі пераважна ва Украіну праз даччыную кампанію «БНК-Украіна».

Як ужо паведамляў Тэлеграф, чарговая партыя венесуэльскай нафты ў аб’ёме 80 тыс. тон будзе пастаўлена ў Беларусь транзітам праз Эстонію ў трэцяй дэкадзе ліпеня. Для яе транспарціроўкі Беларуская чыгунка плануе задзейнічаць 22-23 чыгуначныя саставы.

Как вам новость?
Головоломки