Беларусь і В'етнам будуць супрацоўнічаць у нафтахімічнай галіне

16.11.2010 16:37
Архив Редакция

У ходзе восьмага пасяджэння беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое прайшло ў Мінску, бакі дамовіліся аб супрацоўніцтве ў нафтахімічнай галіне. Пра гэта 16 лістапада паведаміў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.

Па словах прадстаўніка МЗС, на перамовах нафтахімічная тэматыка была ў цэнтры ўвагі. Сяргей Алейнік адзначыў, што бакі абмяркоўвалі магчымасць сумеснай разведкі і здабычы выкапняў як у В’етнаме, так і ў трэціх краінах, перадае БелТА.

Сяргей Алейнік таксама паведаміў, што больш канкрэтныя формы кантактаў у дадзенай сферы плануецца вызначыць у найбліжэйшы час — у час будучай сустрэчы кіраўніцтва кампаній «Белнафтахім» і «Беларуснафта» з кіраўніцтвам в’етнамскай кампаніі «Петрав’етнам».

Як раней перадаваў Тэлеграф, 16 лістапада намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік таксама паведаміў, што ўлады В’етнама маюць намер падпісаць пагадненне аб свабодным гандлі з Мытным саюзам. «Рэжым свабоднага гандлю з В’етнамам адкрывае для Беларусі шырокія перспектывы ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі, паколькі сёння ўсе краіны АСЕАН маюць рэжым свабоднага гандлю», — падкрэсліў намеснік міністра.

Как вам новость?
Головоломки