Беларусь выдаткуе на развіццё энергасістэмы 7,5 млрд. даляраў

05.10.2010 13:34
Архив Редакция

На рэалізацыю дзяржаўнай праграмы развіцця энергасістэмы ў Беларусі ў 2011-2015 гадах плануецца накіраваць 7,5 млрд. даляраў. У тым ліку, аб'ём інвестыцый у развіццё энергасістэмы складзе 5,9 млрд. даляраў. Пра гэта 5 кастрычніка паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў Беларусі.

Згодна з праектам дзяржаўнай праграмы развіцця беларускай энергетычнай сістэмы на 2011-2015 гады, крыніцай фінансавання стануць уласныя сродкі арганізацый — выканаўцаў праграмы, крэдытныя рэсурсы, прамыя інвестыцыі і бюджэтныя сродкі. Бюджэтныя асігнаванні плануюць накіраваць на сацыяльна значныя аб’екты, перадае БелТА.

Як паведаміў Аляксандр Азярэц, на будаўніцтва і рэканструкцыю генеруючых магутнасцяў плануецца накіраваць 3,9 млрд. даляраў. Гэтыя сродкі будуць прыцягваць у асноўным за кошт крэдытаў з Кітая і еўрапейскіх краін.

«У мэтах зніжэння валютнага складніку праграмы Міністэрствам энергетыкі арганізавана мэтанакіраваная праца па выпуску энергаабсталявання і матэрыялаў на прадпрыемствах галіны, якія будуць лакалізаўваць пастаўку неабходных вузлоў, дэталяў, абсталявання звонку», — паведаміў міністр энергетыкі.

Праект дзяржпраграмы ўлічвае даручэнні прэзідэнта Беларусі і прадугледжвае павелічэнне тэмпаў абнаўлення і развіцця энергетыкі краіны больш чым у два разы. Так, у 2011 -2015 гадах плануецца ўвесці 3,1 тыс. МВт эфектыўных электрычных магутнасцяў за кошт укаранення сучасных парагазавых блокаў з ККД не менш за 57%. Таксама прадугледжана мадэрнізацыя існага абсталявання на ЦЭЦ з выкарыстаннем найноўшых газатурбінных тэхналогіяў, перавод працы паравых турбінаў у рэжым пагаршэнне вакууму і выкананне мерапрыемстваў па паляпшэнні структуры выпрацоўкі электраэнергіі на ЦЭЦ.

Акрамя таго, у наступныя пяць гадоў плануецца вывесці з эксплуатацыі неэканамічнае, маральна і фізічна састарэлае абсталяванне з ККД меней за 39%. Аляксандр Азярэц растлумачыў, што гэта дазволіць знізіць удзельны расход паліва на вытворчасць электраэнергіі ў 2015 годзе на 10% у цэлым па энергасістэме.

Азярэц: дзяржпраграма дазволіць зэканоміць 500 млн. даляраў

У мэтах дыверсіфікацыі паліўна-энергетычнага балансу энергасістэмы дзяржпраграма прадугледжвае будаўніцтва вугальнай Зэльвенскай станцыі, трох міні-ЦЭЦ, устаноўка катла на мясцовых відах паліва на Мазырскай ЦЭЦ, будаванне Гарадзенскай, Полацкай, Віцебскай і іншых ГЭС, а таксама ветраэлектрастанцыяў. Рэалізацыя гэтых праектаў дасць магчымасць да 2015 года штогод замяшчаць да двух мільярдаў кубаметраў прыроднага газу. Гэта, у сваю чаргу, дазволіць знізіць валютную нагрузку на сістэму на 500 млн. даляраў.

Як растлумачыў Аляксандр Азярэц, у выніку рэалізацыі праграмы да 2016 годзе ўзрастуць магутнасці энергасістэмы, а павышаная магутнасць энергасістэмы дасць магчымасць нарасціць экспарт электраэнергіі да пяці мільярдаў кілават-гадзін.
Міністр энергетыкі Беларусі таксама паведаміў, што да 2014 годзе ў Беларусі плануецца поўнасцю ліквідаваць перакрыжаванае субсідаванне ў коштах на газ і тарыфах на энергію.

Паводле слоў Аляксандра Азярца, усё гэта накіравана на зніжэнне выдаткаў на энергарэсурсы для спажыўцоў рэальнага сектару эканомікі. Міністр энергетыкі растлумачыў, што на першым этапе ліквідацыі перакрыжаванага субсідавання плануецца адмена з 2012 года ільготных коштаў на прыродны газ і тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію для асобных юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Цалкам ліквідаваць перакрыжаванае субсідаванне ў коштах на прыродны газ, які адпускаецца газазабеспячальнымі арганізацыямі ДВА «Белпалівагаз», плануецца да 2013 года, у тарыфах на цеплавую і электрычную энергію, што адпускаецца энергазабеспячальнымі арганізацыямі ДВА «Белэнерга», — да 2014 годзе.

Как вам новость?
Головоломки