Беларусь выканала дзяржзаказ па продажы піваварнага ячменю

03.09.2010 14:09
Архив Редакция

Беларусь выканала 101,4% да плана дзяржзаказу па продажы піваварнага ячменю. Усяго было пастаўлена 151,4 тыс. тон сыравіны. Як паведамілі ў канцэрне "Белдзяржхарчпрам", з устаноўленым заданнем справіліся ўсе рэгіёны Беларусі за выключэннем Гомельскай вобласці.

Гаспадаркі Берасцейскай вобласці ў лік дзяржзаказу ажыццявілі пастаўку 38,8 тыс. тон ячменю. Гэта на 8% больш, чым прадугледжвалася заданнем. Сельскагаспадарчыя арганізацыі Гарадзенскай вобласці паставілі 37,2 тыс. тон, што на 3% больш запланаванага, паведамляе Інфабаза.by.

У поўным аб’ёме справіліся з праграмай гаспадаркі Мінскай і Віцебскай абласцей, перадаўшы адпаведна па 47,3 тыс. тон і 8,5 тыс. тон піваварнага ячменю. Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці выканалі план на 101% і перадалі ў лік дзяржзаказу 12,6 тыс. тон збожжа.

Самым буйным спажыўцом піваварнага ячменю ў Беларусі з’яўляецца ААТ «Белсолад» ў Берасцейскай вобласці. Прадпрыемства ўжо прыняло ад сельскагаспадарчай арганізацыі 94,9 тыс.тон збожжа, што складае 101% да плана.
 
Акрамя таго, у поўным аб’ёме выканалі свой дзяржзаказ такія прадпрыемствы як ААТ «Крыніца», ААТ «Брэсцкае піва», ААТ «Аліварыя», ААТ «Лідскае піва», прадпрыемствы кампаніі Heineken (ААТ «Рэчыцапіва» і ЗАТ «Піваварная кампанія «Сябар»).

Такім чынам, у цяперашнім годзе беларускія піваварныя заводы на 100% будуць забяспечаны айчыннай сыравінай, падкрэслілі ў канцэрне «Белдзяржхарчпрам».

Как вам новость?
Головоломки