Беларусь выпусціць дадаткова еўрабондаў на мільярд даляраў

20.08.2010 11:00
Архив Редакция

Беларусь у 2011 годзе плануе выпусціць дадаткова еўрабондаў на мільярд даляраў. Частка запазычанняў будзе накіравана на пакрыццё дэфіцыту дзяржбюджэту, які чакаецца ў памеры двух мільярдаў даляраў (або шасці трыльёнаў рублёў), або 3% да ВУП. Пра гэта гаворыцца ў тлумачальнай запісцы міністра фінансаў Андрэя Харкаўца па праекце дзяржбюджэту на 2011 год, накіраванай у ніжнюю палату парламенту.

Фінансаванне дэфіцыту бюджэту прадугледжваецца за кошт унутраных крыніцаў у суме 3,381 трлн. рублёў, а таксама знешніх крыніцаў у суме 2,619 трлн. рублёў (або 826,3 млн. даляраў), паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.
 
Унутраныя крыніцы фінансавання дэфіцыту ў наступным годзе ўключаюць эмісію і размяшчэнне дзяржаўных каштоўных папераў на ўнутраным рынку ў суме 262,8 млрд. рублёў. Пагашэнне асноўнага доўгу па гэтых крыніцах прадугледжваецца ў суме 162,7 млрд. рублёў. Чыстае сальда па прыцягненні дзяржаўных каштоўных папераў у 2011 годзе складзе 100,1 млрд. рублёў.
 
«Акрамя таго, у крыніцах ўнутранага фінансавання на 2011 год рэзервуюцца сродкі на выкананне гарантыйных абавязацельстваў ўрада Беларусі па пагашэнні і абслугоўванні крэдытаў, выдадзеных банкамі Беларусі, у аб’ёме 843,5 млрд. рублёў», — гаворыцца ў дакуменце.
 
Пры гэтым у ім звернута ўвага на тое, што ў наступным годзе, як і ў папярэднія гады, для фінансавання дэфіцыту бюджэту прыцягненне крэдытаў Нацыянальнага банка не прадугледжваецца.

Как вам новость?
Головоломки