Беларусь вырашыла не абмяжоўваць пастаўкі ўкраінскага піва

10.06.2010 10:53
Архив Редакция

Беларуст вырашыла не абмяжоўваць пастаўкі ўкраінскага піва пасля перамоваў, якія прайшлі з украінскім бокам. Пра гэта паведаміў міністр аграрнай палітыкі Украіны Мікалай Прысяжнюк. "Украіна і Беларусь дамовіліся прыпыніць антыдэмпінгавыя расследаванні ў дачыненні да украінскага піва і крухмальнае патакі", — сказаў украінскі міністр.

Каментуючы вынікі свайго працоўнага візіту ў Беларусь, Мікалай Прысяжнюк адзначыў, што перамовы з Беларуссю «былі няпростымі і дастаткова жорсткімі», паведамляе «Интермедиа Консалтинг».

«Нам, дарэчы, каштавала нямалых намаганняў пераканаць беларускіх калегаў у тым, што з’яўленне нашага піва на беларускім рынку не прывядзе да закрыцця іх піўных заводаў», — сказаў Мікалай Прысяжнюк, дадаўшы, што «сумленная канкурэнцыя расставіць усё на свае месцы».

У сваю чаргу, Беларусь узяла на сябе абавязак кантраляваць якасць цукру і не дапускаць, каб ва Украіну ішоў цукар з трыснягу. Да кастрычніка гэтага года беларускі бок паставіць ва Украіну каля 80 тыс. тон цукру.

Как вам новость?
Головоломки