Беларусь хоча ў 2011 годзе выпусціць паўмільярды еўрабондаў

25.03.2011 15:01
Архив Редакция

ААТ "ААБ Беларусбанк" у гэтым годзе плануе выпусціць еўрааблігацыі ў суме да паўмільярда даляраў і размясціць іх на заходнім рынку. Пра гэта заявіла 25 сакавіка старшыня праўлення банка Надзея Ермакова на пасяджэнні агульнага сходу акцыянераў "Беларусбанка".

«У бягучым годзе мы плануем арганізаваць выпуск і размясціць еўрааблігацыі ў суме да 500 млн. даляраў тэрмінам да 3 гадоў на заходнім рынку», — цытуе Надзею Ермакову БелТА.

У цяперашні час для правядзення такой аперацыі складаюцца не зусім спрыяльныя ўмовы на міжнародным рынку. Але мы спадзяемся, што такая сітуацыя будзе не ўвесь год», — сказала Надзея Ермакова, адзначыўшы, што банк не мае намеру прыцягваць рэсурсы па высокіх стаўках.

Гаворачы ў цэлым аб развіцці міжнароднага супрацоўніцтва «Беларусбанка» з замежнымі крэдытна-фінансавымі інстытутамі, Надзея Ермакова сказала, што яно развівалася паспяхова. «У мінулым годзе беларускім банкам былі заключаны крэдытныя дамовы з банкамі Швейцарыі, Германіі, Польшчы, Францыі. У мэтах фінансавання інвестыцыйных праектаў беларускіх прадпрыемстваў за 2010 год заключана 79 крэдытных пагадненняў на агульную суму 529 млн. даляраў у эквіваленце. Самыя буйныя з іх — закупка грузавых электравозаў для Беларускай чыгункі, будаўніцтва другога корпуса гатэлю «Вікторыя», закупка тэхналагічнага абсталявання для Мазырскага ДАК», — нагадала Надзея Ермакова.

Аб’ём крэдытных ліній па міжбанкаўскіх аперацыях, устаноўленых на ААТ «ААБ Беларусбанк» замежнымі банкамі, павялічыўся за мінулы год да 1,38 млрд. даляраў у эквіваленце, адзначыла старшыня праўлення банка.

У цэлым жа за пяць гадоў доля «Беларусбанка» ў абслугоўванні знешнегандлёвага звароту Беларусі павялічылася ў 1,8 раза і на пачатак 2011 года склала 28%.

Как вам новость?
Головоломки