Беларусь хоча адсочваць мабільнікі ў Мытным саюзе

21.01.2011 17:09
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Беларусі вынесла на абмеркаванне партнёраў па Мытным саюзе — Расіі і Казахстана — пытанне аб стварэнні адзінага рэестру ідэнтыфікацыйных нумароў мабільных тэлефонаў. На думку Генпракуратуры, гэта станоўча паўплывае на працу па папярэджанні крадзяжоў мабільных тэлефонаў і абарачэння "шэрых" тэлефонаў.

Як адзначылі ў ведамстве, аналіз стану злачыннасці ў Беларусі сведчыць аб тым, што колькасць злачынстваў, звязаных з крадзяжом мабільных тэлефонаў, за апошнія тры гады знізілася з 32 004 у 2007 годзе да 15 812 у 2010 годзе, або ў два разы.

«Названыя вынікі сталі магчымымі дзякуючы актыўнаму супрацоўніцтву з праваахоўнымі органамі аператараў мабільнай сотавай сувязі, якія выяўляюць у сваіх сетках крадзеныя тэлефоны і прыпыняюцца іх працу», — распавялі ў Генпракуратуры.

Разам з тым пры бачных выніках работы па папярэджанні крадзяжоў мабільных тэлефонаў праблема незаконнай перапрашыўкі (змена праграм і IMEI-нумароў тэлефонаў) застаецца актуальнай. У сувязі з гэтым праца ў гэтым напрамку будзе не толькі працягвацца, але і ўдасканальвацца з улікам станоўчага вопыту і аналізу наяўных недахопаў, запэўнілі ў ведамстве.

Как вам новость?
Головоломки