Беларусь хоча купіць больш за 26 млн. тон нафты ў 2011 годзе

17.02.2011 11:18
Архив Редакция

Беларусь мае намер закупіць у 2011 годзе 26 млн. тон нафты. Пра гэта 16 лютага заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра краіны Уладзімір Сямашка. У прыватнасці, беларускія ўлады ў рамках паліўна-энергетычнага балансу да 2020 года плануюць набыць у Расіі 21,67 млн. тон нафты. Яшчэ 4 млн. тон, як чакаецца, Беларусь закупіць у Венесуэлы.

Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы разлічаныя на перапрацоўку прыкладна 22 млн. тон нафты, перадае ІА «REGNUM-Belarus».

«Ёсць пэўныя праблемы з перапрацоўкай, але мы будзем старацца вырашыць гэтае пытанне», — заявіў першы віцэ-прэм’ер.

Пры гэтым, «ніякага рээкспарту» не будзе, толькі продаж лішкаў нерасійскай нафты, адзначыў першы намеснік кіраўніка беларускага ўрада.

Как вам новость?